Кардынал Мюлер: праўды не змяняюцца пад уплывам грамадства |
Дзяржава Ватыкан |
09.06.2015 17:38 |
Кардынал Герхард Людвіг Мюлер выказаўся супраць адаптацыі навучання Касцёла да распаўсюджаных сёння «язычніцкіх» стыляў жыцця. У інтэрв’ю нямецкаму часопісу Die Tagespost прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што нельга ставіць на адзін узровень так званыя «жыццёвыя рэаліі» і Святое Пісанне і традыцыю Касцёла. Такім чынам іерарх пракаментаваў імкненні да змены каталіцкага навучання, у прыватнасці ў пытаннях сексуальнай этыкі, з мэтай яго адаптацыі да распаўсюджаных сёння тэндэнцый. Кардынал Мюлер падкрэсліў, што вера не можа быць вынікам кампрамісу паміж хрысціянскімі ідэямі, якія прымаюцца, абстрактнымі прынцыпамі і практыкай язычніцкага стылю жыцця. Па словах прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, абмеркаванне важных пытанняў навучання Касцёла з’яўляецца неабходным, але праўды не павінны ўсталёўвацца пад уплывам грамадскай думкі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |