Ватыканскі кардынал: Папа не супраць свету бізнесу |
Дзяржава Ватыкан |
25.06.2015 14:26 |
Па словах кардынала, у энцыкліцы Папа Францішак звяртае ўвагу на сітуацыі, калі чалавек не выконвае свайго паклікання да супрацоўніцтва з Богам і працягу Яго справы тварэння. Пантыфіка непакоіць дзелавы свет, які застаецца пад уплывам граху і чалавечых слабасцяў. Святы Айцец не хоча яго зневажаць, але заклікае чалавецтва зразумець гэта і адчуць адказнасць, і тут не дастаткова простых чалавечых дзеянняў, але існуе патрэба ў Божай ласцы, сказаў старшыня Папскай рады. Кардынал таксама адзначыў, што “Laudato si’” можна назваць “энцыклікай калегіяльнасці”, бо Святы Айцец неаднаразова цытуе ў ёй мясцовыя епіскапаты — з Афрыкі, Індыі і Карэі. Яго вучэнне з’яўляецца супольным з біскупамі ва ўсім свеце, падкрэсліў ватыканскі іерарх. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |