Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Ватыкане падведзены вынікі папскай дабрачыннай латарэі |
Дзяржава Ватыкан
|
01.07.2015 14:59 |
30 чэрвеня ў Ватыкане падвялі вынікі другога тыражу папскай дабрачыннай латэрэі. На гэты раз галоўным прызам стаў аўтамабіль “Kia Soul”, якім карыстаўся Папа Францішак падчас свайго леташняга візіту ў Карэю. Аўтамабіль быў падораны Пантыфіку карэйскімі ўладамі.
Сярод іншых прызоў - два ровары і сярэбраныя статуі Панны Марыі і Святой Сям’і.
Розыгрыш квіткоў адбываўся выключна праз дзве ватыканскія ўстановы: аптэку і пошту. Усе сродкі, атрыманыя ад латарэі, будуць прызначаны на дабрачынную дзейнасць Папы.
За выкарыстанне грошай адказвае папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які ў апошні час, сярод іншага, устанавіў побач з плошчай св. Пятра душавыя для бяздомных і арганізаваў для іх пілігрымку да Турынскай плашчаніцы. Зараз рыхтуецца месца начлегу для гэтых людзей.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.