| Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат дзвюх вышэйшых навучальных устаноў |
| Дзяржава Ватыкан |
| 04.07.2015 15:56 |
|
Бэнэдыкт XVI, падзякаваўшы абодвум універсітэтам, а таксама кардыналу Станіславу Дзівішу, Мітрапаліту Кракаўскаму, за гэтае прызнанне, выказаў радасць з таго, што гэтая ўрачыстасць з’яўляецца чарговай нагодай для паглыблення яго адносін з Польшчай, “радзімай вялікага святога Яна Паўла ІІ”, з якім яго спалучала глыбокая духоўная сувязь. Менавіта Ян Павел ІІ, па словах Пантыфіка на пенсіі, указаў, як могуць яднацца між сабой духоўная музыка з задачай сардэчнага ўдзелу ў літургіі, а таксама радасць - са сціплай прастатой вызнавання веры. “Можна сказаць, што высокасць музыкі залежыць ад чысціні і прыгажосці сустрэчы з Богам, з вопытам любові і пакуты”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. (AG) |


Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат дзвюх вышэйшых навучальных устаноў Кракава (Польшча): Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II і Акадэміі музыкі. Цырымонія адбылася 4 ліпеня ў летняй рэзідэнцыі рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, недалёка ад Рыма, дзе адпачывае Пантыфік на пенсіі.
для друку
Ватыканскае радыё