Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Форумы на тэму экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя пройдуць у Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
15.07.2015 14:23

21-22 ліпеня ў Ватыкане пройдуць два форумы, прысвечаныя праблемам экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя: семінар “Сучаснае рабства і змены клімату – абавязацельствы гарадоў” і сімпозіум “Росквіт, людзі і планета – дасягненні ўстойлівага развіцця ў нашых гарадах”.

На іх запрошаны мэры буйных гарадоў планеты, мясцовыя губернатары і прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яны падзеляцца лепшымі і самымі сучаснымі практыкамі ў барацьбе са зменамі клімату і сучасным рабствам.

Арганізатары паведамілі, што яны чакаюць прадстаўнікоў такіх буйных мегаполісаў, як Белу-Арызонтэ, Берлін, Бірмінгем, Бостан, Мехіка, Мінеапаліс, Новы Арлеан, Осла, Парыж, Рыа-дэ-Жанейра, Рым, Сан-Францыска, Сіэтл, Стакгольм, Ванкувер – усяго каля 60 гасцей самага высокага рангу. Цікава, што няма прадстаўнікоў Усходняй Еўропы, Цэнтральную прадставяць Варшава, Кракаў і Заграб.

У Папскай акадэміі навук, якая з’яўляецца галоўным арганізатарам мерапрыемстваў, патлумачылі, чаму для абмеркавання гэтых тэм яны запрасілі менавіта прадстаўнікоў адміністрацый гарадоў. Некаторы час таму ў Ватыкане праходзіла сумесная сустрэча паміж кіраўнікамі паліцыі і біскупамі з усяго свету, на якой паліцэйскія падкрэслівалі неабходнасць большай падтрымкі самых бедных слаёў насельніцтва, паколькі менавіта яны з’яўляюцца аб’ектам міжнароднага гандлю людзьмі. І тут важную ролю грае менавіта адміністрацыя гарадоў, асабліва буйных. Падчас той сустрэчы ўзнікла ідэя “звесці” разам мэраў, каб пашукаць разам і падзяліцца лепшымі практыкамі для змякчэння наступстваў змен клімату і ліквідацыі новых форм рабства.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.