Святы Пасад будзе прадстаўлены на Венецыянскім кінафестывалі |
Дзяржава Ватыкан
|
30.07.2015 21:42 |
Апостальская Сталіца ўпершыню ў гісторыі будзе прымаць удзел у Венецыянскім кінафестывалі. У рамках пазаконкурснай праграмы там прадставяць дакументальны фільм Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра “Самая маленькая армія ў свеце”, прысвечаны Папскай швейцарскай гвардыі.
Рэжысёр стужкі - італьянец Джанфранка Панонэ. У сваёй працы ён імкнуўся паказаць не толькі гісторыю і традыцыі, звязаныя з папскім войскам, але і, у першую чаргу, штодзённае жыццё маладых людзей, якія прысвяцілі сябе службе Святому Айцу: іх прабыванне ў Рыме, размовы, меркаванні, сумневы.
Па словах рэжысёра, фільм не носіць “хвалебнага” характару, а адлюстроўвае нармальнае жыццё людзей, што і паспрыяла яго абранню для паказу на кінафестывалі ў Венецыі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|