Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Скульптуры ў Ватыканскіх садах ачысцяць лазерам |
Дзяржава Ватыкан |
10.08.2015 15:11 |
Гальміевы лазер будзе выкарыстаны для рэстаўрацыі ватыканскіх скульптур упершыню. Гэта тэхналогія дазволіць ачысціць паверхні, многія з якіх з’яўляюцца часткай фантанаў, не наносячы ім пашкоджанняў, распавёў прафесар Ульдэрыка Сантамарыя, кіраўнік лабараторыі дыягностыкі Ватыканскіх музяў.
Адной з перавагаў выкарыстання лазернага метаду рэстаўрацыі з’яўляецца яго экалагічнасць і хуткасць. Выкарыстанне хімічных сродкаў, па прычыне іх таксічнасці, было б шкодным для асяроддзя Ватыканскіх садоў, працаўнікоў і наведвальнікаў, адзначыў спецыяліст. Ён падкрэсліў, што з дапамогай лазера будуць ачышчаны 570 твораў мастацтва. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.