Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршаецца візіт Дзяржаўнага Сакратара Папы ў Азію
Дзяржава Ватыкан
16.08.2015 16:57

16 жніўня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыбыў у апошні пункт свайго “азіяцкага” падарожжа – Сінгапур. Да гэтага бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца наведаў Інданэзію і Усходні Тымор.

У Сінгапуры кардынал сустрэўся з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

На працягу амаль 200 гадоў сваёй прысутнасці ў гэтай краіне – чацвёртым па велічыні фінансавым цэнтры свету – Касцёл паспрыяў прагрэсу і сацыяльнаму развіццю таксама пры падтрымцы кваліфікаваных свецкіх вернікаў, падкрэсліў іерарх. Але праца не скончана, дадаў Дзяржаўны Сакратар. Пасля 50 гадоў незалежнасці, якія краіна адзначае сёлета, Евангелле павінна заззяць як “святло для народа”, сказаў кардынал П’етро Паралін.

Актуальнымі выклікамі для мясцовай каталіцкай супольнасці Дзяржсакратар назваў крэатыўнае абвяшчэнне Евангелля, увагу да “перыферый”, супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі дзеля павышэнні ролі веры і этыкі ў жыцці грамадства. “Перад абліччам агрэсіўнага секулярызму” Касцёл павінен даць “рацыянальнае і цярплівае сведчанне”, бо калі “ідэалогія спрабуе выкрэсліць Бога з грамадства, наступае пакланенне ідалам, а людзі губляюць годнасць і правы”, падкрэсліў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.