Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Ватыкане праходзіць сустрэча для маладых кансэкраваных асобаў |
Дзяржава Ватыкан
|
15.09.2015 16:33 |
15 верасня ў Ватыкане пачалася сустрэча для маладых кансэкраваных асобаў на тэму «Абудзіце свет! Евангелле, прароцтва, надзея».
Форум, які працягнецца да 19 верасня, праводзіцца па ініцыятыве
Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў
апостальскага жыцця. Сустрэча сабрала каля чатырох тысяч законнікаў і законніц з усяго свету, якія перажываюць перыяд разважання перад складаннем вечных манаскіх абяцанняў або склалі іх не больш за дзесяць гадоў таму.
Штодзённыя сустрэчы праходзяць у ватыканскай Зале Паўла VI. Іх мэта заключаецца ў паглыбленні ведаў маладых законнікаў аб фундаментальных элементах кансэкраванага жыцця праз біблійную, тэалагічна-харызматычную і эклезіялагічную прызму. Форум дае ўдзельнікам магчымасць для новых знаёмстваў і дзялення досведамі і чаканнямі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.