Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане заснаваны фонд падтрымкі каталіцкай адукацыі |
Дзяржава Ватыкан |
29.10.2015 14:12 |
Паводле статуту новай установы, яна будзе пераследаваць навуковыя і культурныя мэты, скіраваныя на падтрымку каталіцкай адукацыі ў свеце. Заснаванне фонду «Gravvissimus educationes» прыпадае на 50-годдзе аднайменнай дэкларацыі аб каталіцкай адукацыі, прынятай на Другім Ватыканскім Саборы 28 кастрычніка 1965 г. Фонд будзе кіравацца кананічным правам, якое дзейнічае ў Каталіцкім Касцёле, грамадзянскімі законамі, якія дзейнічаюць у Дзяржаве Ватыкан, а таксама ўласным статутам. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.