Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы наведае Сірыю
Дзяржава Ватыкан
13.11.2015 17:30

Старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья 14-15 лістапада здзейсніць візіт у Сірыю. На гэтыя дні заплаваны сустрэчы з Патрыярхам Мелькіцка-Каталіцкай Царквы Грыгорыем III і прысутнымі ў Дамаску біскупамі, а таксама з сірыйскімі хрысціянскімі сем’ямі.

Падчас нядзельнай святой Імшы ў мясцовай катэдры арцыбіскуп Палья перадасць вернікам арабскую версію Евангелля паводле Лукі, а таксама грошы, сабраныя падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Сродкі будуць накіраваны на аплату атаплення для жыхароў краіны.

Як сказаў сам старшыня Папскай рады, усё гэта «патрэбна, каб перажыць зіму, як прыродную, так і палітычную і чалавечую, якія выклікаюць значна большую заклапочанасць». Арцыбіскуп падкрэсліў складаныя ўмовы жыцця сірыйскіх сем’яў, якія пакутуюць ад ваеннага канфлікту. Падчас візіту ватыканскі іерарх плануе наведаць таксама асобныя мясцовыя шпіталі і цэнтры дапамогі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.