Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы наведаў перад Божым Нараджэннем ватыканскую педыятрычную клініку |
Дзяржава Ватыкан
|
21.12.2015 10:04 |
19 снежня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін наведаў ватыканскую педыятрычную клініку «Дзіцяткі Езуса» («Bambino Gesu»), каб скласці віншаванні з надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння яе супрацоўнікам і пацыентам.
Сапраўдная місія гэтай медыцынскай структуры заключаецца ў тым, каб несці хворым дзецям любоў, поўную пяшчотнасці, падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.
Падчас візіту было пацверджана, што з 21 снежня 2015 г. ватыканскі геліапорт пачне выкарыстоўвацца для тэрміновых патрэбаў педыятрычнай клінікі і транспартыроўкі органаў.
Кардынал П’етро Паралін таксама перадаў кіраўніцтву медыцынскай установы 150 тыс. еўра ў якасці дару ад былога Дзяржсакратара Яго Святасці Папы кардынала Тарчызіо Бертонэ. Гэтыя фінансавыя сродкі будуць выкарыстаны на праекты па вывучэнні рэдкіх хваробаў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.