Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы павячэраў з беднымі
Дзяржава Ватыкан
26.12.2015 16:54

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыняў удзел у вячэры з беднымі, якая была арганізавана з нагоды Божага Нараджэння экуменічнай «Супольнасцю святога Ігідзія» ў Рыме.

Пасля пасілку бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца прайшоў уздоўж сталоў, за якімі сабраліся каля 600 удзельнікаў падзеі – бяздомных, пажылых людзей, цыган і бежанцаў, якім дапамагае гэтая дабрачынная арганізацыя, – каб скласці свае асабістыя віншаванні.

Дзяржсакратар перадаў удзельнікам вячэры прывітанне ад Папы Францішка і запэўніў у яго салідарнасці з імі. Кардынал падкрэсліў, што Святы Айцец узгадваў пра краіны, з якіх паходзяць некаторыя з прысутных, у сваім пасланні «Urbi et orbi» на плошчы св. Пятра 25 снежня.

Супольную вячэру іерарх назваў прыкладам таго, што адзінства паміж людзьмі магчыма. «Мы добра паелі, адзін побач з адным, але перш за ўсё, мы адчулі досвед братэрства і ўзаемнай любові. Мы ўсе дзеці Божыя і браты паміж намі. Я шчаслівы і ўзрушаны», - прызнаўся бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.