Пачало дзейнічаць пагадненне паміж Святым Пасадам і Палесцінай |
Дзяржава Ватыкан |
05.01.2016 12:45 |
У яго аснове ляжыць Асноўнае пагадненне, падпісанае паміж Святым Пасадам і Арганізацыяй вызвалення Палесціны 15 лютага 2000 года. Усёабдымнае пагадненне складаецца з прэамбулы і 32 артыкулаў, змешчаных у 8 раздзелах. Яно датычыць важных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Дзяржаве Палесціна і пацвярджае падтрымку перамоў і мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне. Для ўступлення дакумента ў сілу было неабходна, каб абодва бакі паведамілі адзін аднаму ў пісьмовай форме аб тым, што канстытуцыйныя ці ўнутраныя патрабаванні для ўступлення яго ў сілу былі выкананы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |