Прадстаўнік Ватыкана прыняў удзел у Форуме Арабскіх Мысляроў |
Дзяржава Ватыкан |
20.01.2016 16:09 |
У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі інтэлігенцыі і рэлігійныя лідары з прымаючай краіны, а таксама з Катара, Егіпта, Лівана і Марока. Айцец Мігель Анхель Аюса Гішот быў адзіным немусульманінам, які выступіў з прамовай. Іспанскі законнік па адукацыі з’яўляецца арабістам. Cакратар ватыканскай дыкастэрыі спаслаўся на папскае навучанне, нагадаў, што падчас нядаўняй сустрэчы з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе, Папа Францішак адзначыў, што «экстрэмізм і фундаменталізм знаходзяць спрыяльную глебу не толькі ў інструменталізацыі рэлігіі, але і ў адсутнасці ідэалаў і страце ідэнтычнасці, у тым ліку рэлігійнай. З гэтай пустэчы ўзнікае страх, які стымулюе ўспрыманне іншых як пагрозы і ворага, закрыцця ў сабе, хавання ў забабоны». Па гэтай прычыне Пантыфік часта кажа пра неабходнасць пераадолення абыякавасці і пашырэння «культуры сустрэчы», якая патрабуе ўмення слухаць тое, што кажуць іншыя, нагадаў айцец Аюса Гішот. Святар прывёў словы Папы Францішка, сказаныя падчас міжрэлігійнай сустрэчы ў Сараеве: «Каб дыялог быў сапраўдным і плённым, патрэбна сфарміраваная тоеснасць: без яе дыялог бескарысны і нават шкодны». У сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу таксама падкрэсліў ролю рэлігійных лідараў у барацьбе супраць насілля і экстрэмізму і нагадаў аб абавязку ўсіх вернікаў маліцца ў гэтай інтэнцыі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|