Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан хоча скараціць колькасць дыяцэзій у Італіі з 226 да 119 |
Дзяржава Ватыкан |
03.02.2016 12:24 |
![]() Пра такое патрабаванне Ватыкана паведамляе часопіс «Famiglia Cristiana». На сёння ў Італіі пражывае каля 48,5 мільёнаў католікаў. У Германіі пры амаль 24 мільёнах католікаў існуе 27 дыяцэзій. Прычынай такой вялікай колькасці дыяцэзій на Апенінскім паўвостраве былі шматлікія заснаванні дыяцэзій у раннехрысціянскай Італіі. Згодна з інфармацыяй «Famiglia Cristiana» Кангрэгацыя па справах Біскупаў прапанавала рэгіянальным Канферэнцыям Біскупаў Італіі шэраг рэформ, каб да жніўня 2016 года распрацаваць адзіны план па змяншэнні колькасці дыяцэзій. Папа Павел VI у 1964 годзе ўжо звяртаў увагу на ўражваючую колькасць дыяцэзій. Пры гэтым яшчэ 30 гадоў таму Касцёл у Італіі налічваў 325 дыяцэзій, першае буйное скарачэнне было праведзена ў 1986 годзе Папам Янам Паўлам ІІ, што на той час выклікала шматлікія пратэсты. Папа Францішак падымаў гэтую тэму падчас першых сустрэч з біскупамі Італіі ў маі 2013 года. Ілья Лапато паводле каталіцкага інфармагенцтва Германіі |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.