Ватыканскі кардынал: не ўсе святары пагаджаюцца быць біскупамі |
Дзяржава Ватыкан |
04.02.2016 16:45 |
Такім чынам іерарх адрэагаваў на чуткі, што ўсё больш і больш святароў не хочуць быць біскупамі і адмаўляюцца прыняць прапанову, нават калі Папа — па рэкамендацыі Кангрэгацыі — зрабіў выбар. «Так, гэта праўда», — пацвердзіў ватыканскі кардынал, дадаўшы, аднак, што лік такіх выпадкаў невялікі. Іерарх растлумачыў, што кандыдаты на біскупства адмаўляюцца па розных прычынах, і прывёў прыклад святара, які быў абраны, але паведаміў Кангрэгацыі, што хворы на рак, аб чым не казаў іншым. Адмова ў гэтым выпадку была выразам адказнасці, сказаў кардынал Уэле. Іншыя адмаўляюцца па прычыне некаторых падзей з мінулага ці таму, што лічаць сябе няздольнымі несці такую адказнасць. У апошнім выпадку Кангрэгацыя настойвае на прыняцці намінацыі, паколькі часта людзі не з’яўляюцца добрымі суддзямі сваіх магчымасцяў. Але, калі нехта ў сваім сумленні прыняў канчатковае рашэнне, Святы Пасад паважае яго, запэўніў прэфект. |