Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане пракаментавалі хуткую сустрэчу Папы і Патрыярха: Сустрэча рыхтавалася даўно |
Дзяржава Ватыкан |
07.02.2016 00:31 |
![]() «Ініцыятыва – сумесная. Сустрэча рыхтавалася ўжо даўно, пачынаючы з часу, калі прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля абрання Папы Францішка». «Непасрэднай падрыхтоўкай займаліся, з каталіцкага боку, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох, а з боку Рускай Праваслаўнай Царквы – старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён», – паведаміў айцец Іакінф Дэсцівэль OP, cупрацоўнік ватыканскага ведамства. ![]() Што датычыцца тэм сустрэчы, тут няма «фіксаванага парадку дня». Гэта не пратакольная дыпламатычная або палітычная сустрэча, а сустрэча пастыраў дзвюх хрысціянскіх супольнасцяў, якія будуць абмяркоўваць царкоўныя ўзаемаадносіны, праблемы паствы, выклікі, якія стаяць перад светам і цывілізацыяй, адзначыў айцец Дэсцівэль і дадаў, што прадмет сустрэчы не будзе тэалагічны, паколькі тэалагічны дыялог даўно і плённа развіваецца асобна ў рамках адмысловай камісіі. На думку супрацоўніка Папскай рады, верагодна, паўстане пытанне абароны пераследаваных хрысціян на Блізкім Усходзе, пытанне сям’і і абароны жыцця. Прадстаўнік Ватыкана лічыць, што сустрэча, якая пройдзе 12 лютага 2016 г. у гаванскім аэрапорце, дапаможа збліжэнню і ўзаемаадносінам паміж католікамі і праваслаўнымі не толькі на постсавецкай прасторы, але і ў свеце. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.