Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Рыме прайшоў міжнародны кангрэс, прысвечаны цэлібату
Дзяржава Ватыкан
08.02.2016 12:50

«Касцёл ніколі не звязваў цэлібат і святарства на дагматычнай плоскасці, але прызнаваў глыбокае значэнне сувязі паміж імі», – падкрэсліў прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле на міжнародным кангрэсе, прысвечаным цэлібату, што прайшоў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.

Кардынал адзначыў падчас кангрэсу, што рэзкае зніжэнне даверу да Касцёла, звязанае са скандаламі з педафіліяй, робіць тэму кангрэсу «Цэлібат у святарстве. Шлях свабоды» вельмі актуальнай.

«Касцёл мае патрэбу ў аднаўленні свайго сведчання любові да Хрыста, а павінны яе вызнаваць асабліва тыя, якія пакліканы, каб пайсці за Ім па пятах і абвяшчаць Слова», – адзначыў іерарх.

Кардынал падкрэсліў, што гэтае Слова нараджае ў сэрцах Божае Валадарства, або веру. Калі, па словах іерарха, да Слова дадаецца сведчанне жыцця, прысвечанага Хрысту, яно прыносіць большы плён. А цэлібат дае гэтае сведчанне тады, калі добра перажываецца, гэта значыць з малітвай, у саюзе з Хрыстом, а таксама ў пабожным жыцці.

Паводле Deon. pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.