Ватыкан і РПЦ могуць стварыць камісію па праблемах грэка-католікаў ва Украіне |
Дзяржава Ватыкан |
18.02.2016 10:08 |
Пра гэта ў інтэрв’ю РИА Новости паведаміў галоўны арганізатар сустрэчы Папы і Патрыярха з праваслаўнага боку — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён: «Ёсць ідэя стварыць такую камісію — каталіцкі бок прапаноўваў нам яе стварыць... Думаю, што мы, канешне, можам абмеркаваць гэтыя прапановы. Мы не супраць стварэння камісіі». «Тут узнікаюць пытанні: як будзе працаваць гэтая камісія, якім будзе яе механізм, і самае галоўнае — якіх вынікаў можна будзе ад яе чакаць?» — дадаў іерарх. |