| У Ватыкане паказалі адноўленыя фрэскі са старажытнарымскіх катакомб |
| Дзяржава Ватыкан |
| 24.02.2016 12:13 |
|
Падчас рэстаўрацыйных прац выкарыстоўваліся самыя сучасныя тэхналогіі, найперш лазерныя, якія далі магчымасць ачысціць фрэскі ад чорнай паціны.
Перад рэстаўрацыяй і пасля яе Фінансаваў працу, якая працягвалася амаль чатыры гады, Фонд Гейдара Аліева з Азербайджана.
Катакомбы Марселіна і Пятра Такім чынам, цяпер можна паглядзець на тое, як выглядалі фрэскі ў IV-V стагоддзях, калі яны былі зроблены ў Катакомбах Марселіна і Пятра.
Хрыстус у выглядзе Арфея Супрацоўніцтва Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі з азербайджанскім фондам працягнецца — будуць праводзіцца рэстаўрацыйныя працы ў катакомбах святога Себасцьяна-За-Сцяной.
Ёну скідаюць з карабля Камісія па археалогіі была створана Папам Піем ІХ у 1852 годзе для апекавання старажытнымі могілкамі, іх захавання і вывучэння, а таксама абароны ад знішчэння помнікаў першых стагоддзяў хрысціянства. Папа Пій ХІ надаў камісіі тытул Пантыфікальнай. Аляксандр Гелагаеў паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, сайтаў Пантыфікальнай рады па культуры і Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі |


Вынікі шматгадовай працы рэстаўратараў у старажытных рымскіх катакомбах былі прэзэнтаваны 23 лютага кардыналам Джанфранко Равазі, прэзідэнтам Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі.



для друку
Ватыканскае радыё