| На плошчы св. Пятра ў Ватыкане адкрылася амбулаторыя для бяздомных |
| Дзяржава Ватыкан |
| 02.03.2016 12:23 |
|
Медыцынскі кабінет адкрыў 29 лютага Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Аб’ект будзе прадстаўляць неадкладную медыцынскую дапамогу бяздомным, бо ў наваколлі Ватыкана іх становіцца ўсё больш. Медыцынскі персанал — гэта ватыканскія медыкі і валанцёры, а таксама медсёстры і медбраты з Рыма. Пункт медыцынскай дапамогі — гэта ўжо трэцяе месца ў каланадзе плошчы св. Пятра, якое адкрыў арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Папы Францішка. Першым было памяшканне з душавымі кабінамі, а затым невялікая цырульня, у якой для бяздомных бясплатна працуюць рымскія цырульнікі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV) |


Па ініцыятыве Папы Францішка на плошчы св. Пятра паўстала невялікая амбулаторыя для лячэння бяздомных. Яна размясцілася ў непасрэднай блізкасці ад памяшкання з душавымі кабінамі ў каланадзе ватыканскай плошчы, якое дзейнічае ўжо год і абслугоўвае штодзень каля 150 асобаў, якія не маюць прытулку.
для друку
Ватыканскае радыё