Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане будзе разгледжана справа кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты
Дзяржава Ватыкан
08.03.2016 09:43

15 сакавіка Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Пра гэта паведаміла 7 сакавіка Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторый пачнецца малітвай Літургіі гадзін.

Кардыналы, прысутныя ў гэты час у Рыме, збяруцца ў Зале кансісторыяў Апостальскага палаца для разгляду спраў кананізацыі благаслаўлёных: кс. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага хлопчыка, які падчас паўстання крыстэрас быў прысуджаны да смерці за адмову адыйсці ад каталіцкай веры; аргенцінскага святара Хасэ Габрыэля Дэль Разарыё Бракера, шведскай законніцы і медсястры Марыі Элізабэты Хэсэльблад, а таксама Тэрэзы Калькуцкай, сусветнавядомай заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові.

Раней Святы Айцец даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.