Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Тарксан: Святы Пасад адмаўляе аднамернае разуменне рэпрадукцыйнага здароўя
Дзяржава Ватыкан
09.03.2016 13:58

Старшыня Папскай рады справядлівасці і міру кардынал Пітэр Тарксан выступіў з прамовай на семінары пра здароўе і сексуальнасць, які быў прымеркаваны да свята 8 сакавіка.

Семінар у Рыме быў арганізаваны структурамі Ватыкана і Міжнароднага моладзевага альянса (WYA), а таксама Інстытутам даследаванняў рэпрадуктыўнага здароўя (RHRI).

У сваім звароце іерарх падкрэсліў, што Святы Пасад, як і раней, будзе абараняць чалавечае жыццё і годнасць жанчыны і што рост магчымасцяў сучаснай тэхналогіі робіць усё больш актуальнымі пытанні этыкі.

Кардынал Тарксан згадаў словы Папы Францішка: «Навука і рэлігія з іх адрознымі падыходамі да разумення рэчаіснасці могуць уваходзіць у актыўны дыялог, які будзе плённым для абодвух бакоў».

«Святы Пасад адмаўляе аднамерную інтэрпрэтацыю рэпрадуктыўнага здароўя, якая патрабуе ідэалагічна абумоўленай прапаганды кантрацэпцыі і абортаў... Святы Пасад заўсёды казаў пра патрэбу абароны як чалавечага жыцця (з моманту зачацця), гэтак і годнасці жанчын, а таксама падкрэсліваў сваю падтрымку навуковаму прагрэсу, які можа захаваць жыццё і здароўе жанчыны і дзіцяці эфектыўнымі і гуманнымі сродкамі», — сказаў іерарх.

«Навуковая тэхналогія ў той жа час дае чалавецтву неверагодную ўладу над сабой, і мы павінны вельмі шмат працаваць, каб гэтая ўлада была выкарыстана мудра», — дадаў кардынал.

Аляксандр Гелагаеў паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.