Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад: З'яўляюцца новыя формы гвалту супраць жанчын
Дзяржава Ватыкан
11.03.2016 16:26

«Немагчыма не чуць, не бачыць ці не звяртаць увагі на злачынствы супраць жанчын і дзяўчат, немагчыма больш лічыць іх проста непазбежнымі наступствамі жахлівай рэчаіснасці ваенных канфліктаў», — заявіў прадстаўнік Святога Пасаду пры АБСЕ.

«Святы Пасад вельмі занепакоены станам жанчын, якіх дыскрымінуюць толькі ў сувязі з іх полам, і будзе далей супрацоўнічаць з іншымі краінамі і інстытутамі ў справе пашырэння культуры, якая прызнае роўную годнасць жанчын і мужчын», — сказаў мансеньёр Януш Урбанчык, пастаянны прадстаўнік Ватыкана пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Святы Пасад адзначае, што свет сустракаецца як са старымі, так і новымі формамі гвалту, які скіраваны супраць жанчын.

«У тым ліку гэта гвалтаванні як сродак вядзення вайны, кантрабанда дзяўчат як тавару, сексуальнае выкарыстанне прыслугі, выкраданне маладых жанчын, прымусовыя шлюбы, прымусовая змена веравызнання і прымусовыя аборты», — сказаў ватыканскі дыпламат.

Англійская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.