Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Евангелле Міласэрнасці» раздадуць на ватыканскай плошчы
Дзяржава Ватыкан
12.03.2016 21:12

У пятую нядзелю Вялікага посту, 13 сакавіка, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане пасля малітвы «Анёл Панскі» валанцёры раздадуць людзям кішэнны варыянт Евангелля паводле Лукі.

Яно займае асаблівае месца ў гэтым літургічным годзе: урыўкі з яго чытаюць у нядзельным цыкле літургіі слова падчас святой Імшы, а словы Езуса з яго: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), сталі лейтматывам Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Выданне кішэннага фармату мае назву «Евангелле Міласэрнасці паводле святога Лукі». Папа Францішак прэзентуе яго з акна Апостальскага палаца, а пасля малітвы «Анёл Панскі» 40 тыс. копій кнігі будуць раздадзены прысутным на плошчы людзям. У якасці валанцёраў выступяць супрацоўнікі Педыятрычнага дыспансера св. Марты ў Ватыкане, а таксама сотні пажылых жыхароў Рыма, членаў некамерцыйнай арганізацыі «Нацыянальны саюз пажылых работнікаў».

«Місія Касцёла, – адзначаў Папа ў буле “Misericordiae Vultus”, – абвяшчэнне Божай міласэрнасці, жывога сэрца Евангелля, каб такім чынам дастукацца да сэрца і розуму кожнага чалавека. Таму такім важным і сімвалічным становіцца ўдзел у акцыі пажылых людзей. Ад бабуль і дзядуляў – сапраўдных знаўцаў міласэрнасці, ахоўнікаў найвялікшых і найпрыгажэйшых каштоўнасцяў – могуць вучыцца дзеці і ўнукі, гаворыцца ў паведамленні Папскай элемазінарыі, арганізатара ініцыятывы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.