Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан падтрымае акцыю «Гадзіна Зямлі»
Дзяржава Ватыкан
19.03.2016 14:37

Вечарам 19 сакавіка Ватыкан далучыцца да штогадовай міжнароднай падзеі «Гадзіна Зямлі», якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF).

Арганізатары гэтай акцыі заклікаюць усіх – прыватных асобаў, арганізацыі, школы, муніцыпалітэты, камерцыйныя структуры – выключыць святло і іншыя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуляваць увагу да праблемы змены клімату і важнасці эканоміі электраэнергіі.

Згодна з паведамленнем Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, з 20.30 да 21.20 па рымскім часе будзе адключана асвятленне купалу базылікі св. Пятра і каланады на ватыканскай плошчы.

Ватыкан на працягу многіх гадоў падтрымлівае экалагічныя ініцыятывы Сусветнага фонду дзікай прыроды. Да ўмацавання намаганняў у барацьбе з кліматычнымі зменамі заклікаў Папа Францішак у сваёй энцыкліцы «Laudato si’».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.