Кангрэс Божай Міласэрнасці пройдзе ў Рыме |
Дзяржава Ватыкан |
30.03.2016 11:53 |
На наступны дзень, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы. Кангрэс пачнецца святой Імшой у рымскім касцёле Сант-Андрэа-Дэла-Вале, якую ўзначаліць кардынал Агасціно Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Пасля яе духоўную канферэнцыю правядзе кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі і старшыня Камітэту Сусветных кангрэсаў Божай Міласэрнасці. У рамках форума з дакладам аб хрысціянскай духоўнасці заснавальнікаў Еўрапейскага Саюза — Рабэра Шумана, Альчыда Дэ Гаспэры і Конрада Адэнаўэра — выступіць віцэ-пастулятар беатыфікацыйнага працэсу французскага палітыка айцец Ёзэф Ёст. Сярод рэферэнтаў будзе таксама кардынал Вальтэр Каспер, старшыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён падзеліцца сваімі думкамі адносна міласэрнасці з тэалагічнага пункту гледжання. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікела прачытае даклад аб ласцы і выкліках Года Міласэрнасці. Сваімі сведчаннямі аб «абліччах міласэрнасці» падзеляцца асобы з розных краін Старога Кантынента: Іспаніі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Літвы, Чэхіі, Румыніі. Ідэя Кангрэсаў Божай Міласэрнасці нарадзілася пасля смерці св. Яна Паўла ІІ сярод яго паплечнікаў-кардыналаў: Станіслава Дзівіша, Аўдрыса Бачкіса, Луіса Антоніо Тагле і Жана-Луі Тарана. Форумы праходзяць на міжнародным, кантынентальным і нацыянальным узроўнях з 2008 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |