| Папская біблійная камісія збярэцца ў Ватыкане |
| Дзяржава Ватыкан |
| 30.03.2016 13:04 |
|
Трэба нагадаць, што вынікам папярэдніх пасяджэнняў стала публікацыя адмысловага дакументa пад назвай «Натхненне і ісціна ў Бібліі. Слова, якое прыходзіць ад Бога і кажа пра Бога для збаўлення свету». На сёлетняй пленарнай сесіі будуць узняты актуальныя пытанні, звязаныя з біблійнай антрапалогіяй. Ім была прысвечана і папярэдняя сустрэча ў 2015 г. Гаворка ідзе пра тое, каб разгледзець тэмы, якія тычaцца не толькі веры і ідэнтычнасці вернікаў, але і чалавека як такога. Гэта важна асабліва ў цяперашні час, калі існуюць тэндэнцыі і спробы адмовіцца ад любога маральнага закону ў імя ілжывай канцэпцыі свабоды і праўды. Папскую біблійную камісію ў 1902 г. заснаваў Папа Леў XIII для падтрымкі біблійных навук і аховы іх развіцця ў каталіцкіх асяродках. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


Папская біблійная камісія правядзе сваю штогадовую пленарную асамблею ў Ватыкане. Яна пройдзе 4-8 красавіка ў Доме св. Марты пад старшынствам кардынала Герхарда Людвіга Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння. Менавіта кіраўнік гэтай дыкастэрыі звычайна ўзначальвае Камісію.
для друку
Ватыканскае радыё