Даменная зона «.catholic» аб'яднае афіцыйныя каталіцкія рэсурсы |
Дзяржава Ватыкан |
04.04.2016 16:46 |
Ініцыятыва гэтага рашэння належыць Дзяржаўнаму сакратарыяту Яго Святасці. Кіраваць працай новай групы, якая складаецца з сямі чалавек, будзе італьянскі інжынер Маўро Міліта, да гэтага часу кіраўнік аддзела інфарматыкі Ватыканскага радыё. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, распаўсюджаным 4 красавіка 2016 г. У даменнай зоне «.catholic» будуць прадстаўлены дыяцэзіі, парафіі і іншыя афіцыйныя каталіцкія структуры. Гэта робіцца для таго, каб карыстальнік, які набірае адрас такога сайта, быў упэўнены, што мае справу не з нейкімі нефармальнымі арганізацыямі ці супольнасцямі, якія выдаюць сябе за католікаў, а менавіта з Каталіцкім Касцёлам. Некалькі гадоў таму Міжнародная карпарацыя па размеркаванні адраснай прасторы інтэрнэту (ICANN) ухваліла заяўку Святога Пасаду на дамен верхняга ўзроўню на кірыліцы «.католик», а таксама на аналагічныя дамены ў арабскім і кітайскім напісанні. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ) |