| Фотавыстава «Жыццё швейцарскага гвардзейца» адкрылася ў Ватыкане |
| Дзяржава Ватыкан |
| 04.04.2016 17:24 |
|
«Яны ганарацца роляй, якую яны адыгрываюць, і службай, да якой пакліканы», — сказаў пра швейцарскіх гвардзейцаў дырэктар Ватыканскіх Музеяў Антоніо Паолуччы. «Аднак яны таксама маладыя хлопцы 20-30 гадоў, з тымі ж марамі, энтузіязмам і надзеямі, што і іх аднагодкі. Гэта паказваюць фотапрацы Фабіё Мантэньі», — дадаў Антоніо Паолуччы. На выставе таксама прадстаўлены некаторыя ўніформы і зброя швейцарскай гвардыі.
«Гэтая выстава паказвае старажытную і шляхетную гісторыю, аднак таксама цудоўную маладосць групы маладых людзей, якія служаць Пантыфіку», — распавёў дырэктар Ватыканскіх Музеяў. Паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ) |


Фатограф Фабіё Мантэнья зрабіў праект, які апісвае суровую штодзённасць і ўрачыстую ўзнёсласць службы людзей, якім даручана ахова Святога Айца.
для друку
Ватыканскае радыё