Папскія базылікі Рыма стануць пратаганістамі 3D-фільма |
Дзяржава Ватыкан |
05.04.2016 14:45 |
Першыя паказы пройдуць у Італіі 11-13 красавіка, затым 90-хвілінную стужку ўбачаць у больш чым 50 краінах. Акрамя 3D, яна зроблена ў фарматах 4K і HD. Рэжысёрам выступіў Лука Віоці. Фільм утрымлівае падрабязнае апісанне інтэр’еру базылік, іх эвалюцыю на працягу стагоддзяў, ілюструе творы мастацтва, якія захоўваюцца ў іх, і характэрныя рысы мастакоў, якія працавалі над стварэннем шэдэўраў: Джота, Брамантэ, Мікеланджэла, Берніні, Даменіка Фантана. У стварэнні фільма дапамаглі трохмерныя мадэлі арыгінальных праектаў, якія часткова захаваліся ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы: напрыклад, каланада плошчы св. Пятра, якую зрабіў Берніні, і арыгінальныя праекты базылікі св. Яна на Латэране, рэалізаваныя Бараміні. Выкарыстаныя ў стужцы тэхналогіі дазваляюць таксама ўбачыць і ацаніць схаваныя дэталі мастацкіх каштоўнасцяў, такія, як подпіс Мікеланджэла на знакамітай скульптуры П’ета з ватыканскай базылікі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ) |