Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы наведае Латвію, Літву і Польшчу |
Дзяржава Ватыкан
|
12.04.2016 21:35 |
У Літву Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы кардынал П’етро Паралін накіруецца 6-8 мая ў якасці папскага пасланніка на Нацыянальны кангрэс міласэрнасці, які пройдзе ў Вільнюсе, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
У Латвію кардынал накіруецца 11 мая і правядзе там тры дні, паведаміў мясцовы епіскапат. Нагодай для візіту стане 25-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Латвіяй і Святым Пасадам. Пытанні, звязаныя з гэтай падзеяй, арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч абмяркоўваў з міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам. Акрамя сустрэч з прадстаўнікамі Касцёла і ўладаў, запланавана размова Дзяржаўнага Сакратара Папы з Прэзідэнтам краіны Раймандсам Вэёнісам.
У верасні 1993 г. гэтыя дзве краіны наведаў Ян Павел II.
Таксама 2 красавіка Папа Францішак прызначыў кардынала П’етро Параліна сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці, звязаныя са святкаваннем 1050-годдзя хрышчэння Польшчы. Яны пройдуць у Гнезне і Познані 14-16 красавіка.
У рамках свайго візіту бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца ўзначаліць Эўхарыстыю ў гнезненскай і познаньскай катэдрах, а таксама на гарадскім стадыёне ў Познані. Папскі пасланнік сустрэнецца з мясцовым епіскапатам, які збярэцца на сваё 372-е пленарнае пасяджэнне.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.