Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI адсвяткаваў 89-ы дзень нараджэння |
Дзяржава Ватыкан
|
18.04.2016 11:25 |
16 красавіка Папа Францішак павіншаваў свайго папярэдніка і заклікаў маліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
Бэнэдыкт XVI быў першым за апошнюю тысячу гадоў Пантыфікам нямецкага паходжання і найстарэйшым на момант абрання Папам Рымскім з часоў Клімента XII. У год выбрання кардыналу Ратцынгеру было 78 гадоў, 28 з якіх ён ужо з’яўляўся кардыналам і некаторы час займаў пасаду дэкана Калегіі кардыналаў.
Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў адным з найбліжэйшых да Папы Яна Паўла ІІ тэолагаў і ўзначальваў Кангрэгацыю дактрыны веры, быў абраны Папам Рымскім у 2005 годзе і прабыў на гэтай пасадзе да 2013 года, калі сышоў у адстаўку, спасылаючыся на праблемы са здароўем.
І хоць зараз іерарх рэдка выходзіць у свет, яго трапныя ацэнкі і дакладныя фармулёўкі дагэтуль прыцягваюць увагу вернікаў. (АлГ)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.