Кіраўнік «Caritas Internationalis» заклікае не баяцца бежанцаў |
Дзяржава Ватыкан |
19.04.2016 07:10 |
Філіпінскі іерарх падкрэсліў, што візіт Пантыфіка на Лесбас не меў нічога супольнага з палітыкай і празелітызмам. Гэта было сведчанне, якое дае надзею і радасць усім, асабліва бежанцам, падкрэсліў арцыбіскуп Манілы. Па словах кардынала, простыя жэсты любові і міласэрнасці па-сапраўднаму прыносяць суцяшэнне людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. «Прысутнасці Святога Айца было дастаткова, каб прынесці гэтае суцяшэнне», — сказаў іерарх. Кіраўнік «Caritas Internationalis» перакананы, што прыкладам для ўсіх хрысціян павінна быць рашэнне Пантыфіка аб размяшчэнні ў Рыме трох сірыйскіх сем’яў бежанцаў. «Міласэрнасць праяўляецца ў канкрэтных учынках!» — падкрэсліў іерарх. Кардынал Тагле адзначыў важнасць асабістай сустрэчы з мігрантамі і бежанцамі для таго, каб зразумець, што яны з’яўляюцца такім ж мужчынамі, жанчынамі і дзецьмі, як і ўсе іншыя, і што іх не трэба баяцца. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |