Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дэлегацыя з Ватыкана наведала Кракаў
Дзяржава Ватыкан
27.04.2016 10:32

Кіраўнік Ватыканскай жандармерыі з некаторымі сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі знаходзіцца ў Польшчы ў рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі. Даменіко Джані наведаў поле каля вёскі Бжэгі, недалёка ад Велічкі, на якім будуць праходзіць галоўныя падзеі моладзевага форуму.

«Я ўпэўнены, што гэтае месца найлепшае з усіх, якія браліся пад увагу, - сказаў ён і выказаў задавальненне супрацоўніцтвам з польскай паліцыяй: - Мы бачым тут вялікі прафесіяналізм, злучаны з любоўю да Святога Айца».

Бжэгі былі выбраны для правядзення галоўных сустрэч Папы Францішка з моладдзю напрыканцы 2014 года. Гэта было адзінае месца, здольнае змясціць 1,8 млн. пілігрымаў і гарантаваць аптымальны камфорт для ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Яго плошча скаладае каля 300 гектараў, што ў шэсць разоў больш за плошчу кракаўскіх Блоняў, дзе праходзілі сустрэчы з папярэднімі Пантыфікамі.

Кіраўнік Ватыканскай жандармерыі заўважыў, што падрыхтоўка да форуму адбываецца згодна з планам.

У рамках двухдзённага візіту ў Польшчу ватыканская дэлегацыя наведала Чэнстахову, Асвенцым, Кракаў і Бжэгі. Яе члены займаліся вывучэннем тэрыторыі для складання маршрутаў перамяшчэння Пантыфіка і журналістаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.