Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане пачалі выдаваць часопіс для жанчын
Дзяржава Ватыкан
29.04.2016 14:24

У Ватыкане пачалі выдаваць часопіс, адрасаваны жанчынам. Ранейшы дадатак «Жанчына-Касцёл-свет», які з’яўляўся раз у месяц у газеце «L’Osservatore Romano», стаў асобным выданнем.

Дэталі будуць прадстаўлены на прэс-канферэнцыі 3 мая 2016 г. Дзяржсакратаром Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам і прэфектам Сакратарыяту па камунікацыі кс. Дарыё Вігано.

Аб’ём «жаночага» часопіса складае 40 старонак. Ён будзе выходзіць кожны месяц. Тэмы, якія закраналіся ў папярэднім дадатку, дапоўняцца новымі. Напрыклад, пра мастацтва і Біблію будуць пісаць законніцы з пратэстанцкага кляштара ў Бозэ на поўначы Італіі.

«Жанчына-Касцёл-свет» пачаў выходзіць у маі 2012 г. заўсёды ў пачатку месяца ў італьянскім выданні «L’Osservatore Romano». Яго версія на англійскай мове з’яўляецца дадаткам да часопіса «Catholic Women Speak», а французскамоўная — да часопіса «La Vie». З сакавіка 2015 г. выдаецца іспанамоўная версія ў якасці дадатку да часопіса «Vida nueva».

Галоўным рэдактарам ватыканскага часопіса для жанчын будзе гісторык Лучэта Скарафія з Рыма.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.