Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнік Ватыкана наведаў Украіну з гуманітарнай місіяй
Дзяржава Ватыкан
02.05.2016 18:46

Збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне дапамог не толькі сабраць грошы, але і праінфарамаваць еўрапейцаў аб праблеме, якая існуе на тэрыторыі кантынента, лічыць сакратар Папскай рады «Cor Unum», якая рэгулюе сферу гуманітарнай дзейнасці Апостальскай Сталіцы.

24-27 красавіка кс. Джанп’етро Даль Тоза знаходзіўся з візітам ва Украіне. Місія святара была звязана з агульнаеўрапейскім зборам сродкаў для ахвяр ваенных дзеянняў у гэтай краіне, які прайшоў 24 красавіка ва ўсіх храмах Еўропы па ініцыятыве Папы Францішка.

У рамках візіту сакратар Папскай рады сустрэўся з прадстаўнікамі розных мясцовых Цэркваў, палітычнымі дзеячамі і бежанцамі з усходніх тэрыторый Украіны. Акрамя таго, кс. Джанп’етро Даль Тоза выступіў каардынатарам заснавання камісіі, якая будзе на месцы вызначаць праекты для фінансавання.

На думку святара, канфлікт ва Украіне, у выніку якога пакутуюць мільёны людзей, адбываецца пры агульным маўчанні многіх. Сітуацыя з’яўляецца «аб’ектыўна крытычнай», заўважыў сакратар Папскай рады. За кошт сабраных сродкаў на першым этапе будуць вырашацца першасныя патрэбы людзей, якія датычацца магчымасці харчавацца, мець дах на галавой, апранацца і атрымліваць неабходныя лекі.

«Ахвяраванні будуць прызначаны непасрэдна для патрабуючых, канешне, незалежна ад іх рэлігійнай, этнічнай ці культурнай прыналежнасці, што адпавядае традыцыі Касцёла і сутнасці гэтай ініцыятывы, якая належыць Папу», - сказаў святар.

Ксёндз Даль Тоза дадаў, што Каталіцкі Касцёл адкрыты на супрацоўніцтва з іншымі хрысціянскімі Цэрквамі. Гэта, па словах святара, будзе мець добрыя наступствы для адносін з Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама ўнутры самога Касцёла.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.