| Ватыкан прымае міжнародны форум манахінь |
| Дзяржава Ватыкан |
| 12.05.2016 10:52 |
|
У рамках форуму абмяркоўваецца таксама тэма бежанцаў і гандлю людзьмі, а на яго заканчэнне прадугледжана падпісанне дэкларацыі аб гатоўнасці рэалізоўваць канкрэтныя мэты ў галіне абароны навакольнага асяроддзя і вырашэння сацыяльных праблем. 12 мая манахіні сустрэнуцца з Папам Францішкам. Сёлетняя сустрэча супадае з 50-годдзем Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, заснаванага ў 1965 г. Гэтая арганізацыя прадстаўляе каля 700 тыс. манахінь у свеце. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


Экалагічныя і сацыяльныя праблемы — галоўная тэма 20-га пленарнага пасяджэння Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, якое 9-13 мая праходзіць у Рыме. Каля 870 законных сясцёр з усіх кантынентаў абмяркоўваюць тэму «Ткаць для жыцця глабальную салідарнасць».
для друку
Ватыканскае радыё