Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: трэцяя таямніца Фацімы была апублікавана цалкам
Дзяржава Ватыкан
23.05.2016 09:34

Ватыканская Зала друку выступіла з афіцыйным абвяржэннем выказванняў у прэсе, якія прыпісвалі нямецкаму святару і прафесару багаслоўя Інга Долінгеру.

У іх сцвярджаецца, што ў чэрвені 2000 года, пасля публікацыі трэцяй таямніцы фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай, тагачасны кардынал Ёзаф Ратцынгер нібыта канфідэнцыйна паведаміў прафесару Долінгеру аб тым, што апошняя таямніца была абнародавана не цалкам.

У сувязі з гэтым Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI праз прэс-службу Ватыкана заявіў, што «ніколі не размаўляў з праф. Долінгерам на тэму Фацімы»; выказванні, які прыпісваюцца праф. Долінгеру па іншым пытанні, з’яўляюцца «чыстай выдумкай, якая цалкам не адпавядае рэчаіснасці». Бэнэдыкт XVI пацвердзіў, што трэцяя таямніца Фацімы была апублікавана цалкам.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,
(ils)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.