Падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і Конга |
Дзяржава Ватыкан |
23.05.2016 11:12 |
З ватыканскага боку свой подпіс пад дакументам паставіў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, а з кангалезскага — міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Рэйман Тшыбанда. Пагадненне складаецца з прэамбулы і 21 артыкула. У ім адзначаецца адпаведная незалежнасць і самастойнасць Касцёла і дзяржавы і іх добрыя адносіны, а таксама прававыя рамкі ўзаемаадносін. У прыватнасці, дакумент усталёўвае прававы статус Каталіцкага Касцёла ў грамадстве, яго свабоду ў апостальскай дзейнасці і рэгуляванні пытанняў, якія адносяцца да яго кампетэнцыі. Ён таксама рэгулюе адносіны ў розных сферах, у тым ліку каталіцкай адукацыі, выкладання рэлігіі ў школах, дабрачыннай дзейнасці Касцёла, душпастырскага служэння ва ўзброеных сілах, турмах і медыцынскіх установах, уласнасці і падаткаў, атрымання віз і дазволаў на жыхарства для рэлігійнага персаналу. Дакумент прадугледжвае заключэнне пагадненняў паміж біскупскай канферэнцыяй і дзяржавай па асобных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Рамачнае пагадненне ўступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |