Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржаўны Сакратар Папы: неабходны інвестыцыі ў развіццё
Дзяржава Ватыкан
24.05.2016 10:53

У сучасным свеце няма нічога важней за ўстанаўленне міру і прадухіленне чарговых канфліктаў, сказаў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін, які ўзначальвае дэлегацыю Апостальскай Сталіцы на Сусветным саміце па гуманітарных пытаннях.

Форум праходзіць 23-24 мая ў Стамбуле. Бліжэйшы супрацоўнік Папы меў магчымасць узяць слова сярод яго першых дэлегатаў.

Кардынал нагадаў, што ахвяры канфліктаў чакаюць ад удзельнікаў саміта важных крокаў. Іерарх заўважыў, што вайсковыя дзеянні не могуць больш трактавацца як асноўны спосаб вырашэння праблем.

Трэба ставіць на інвестыцыі ў развіццё, якое мае важнае значэнне для трывалага міру і бяспекі і з якога ніхто не можа быць выключаны, заўважыў Дзяржсакратар.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі нагадаў пра шматвектарную дзейнасць Апостальскай Сталіцы: клопат пра разбраенне і супрацоўніцтва з дзяржавамі на карысць міру, салідарнасць і поўную павагу да чалавечай годнасці.

У гэтым кантэксце іерарх нагадаў пра «фармальную і нефармальную дыпламатыю», а таксама пра міжрэлігійны дыялог, які вынікае з перакананасці, што рэлігіі павінны быць станоўчай сілай у прадухіленні і спыненні канфліктаў.

Кардынал П'етро Паралін падкрэсліў таксама важную ролю адукацыйнай і дабрачыннай дзейнасці Касцёла на карысць міру і сацыяльнай інтэграцыі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.