У Ватыкане распачалося пасяджэнне папскіх кансультантаў |
Дзяржава Ватыкан |
06.06.2016 15:19 |
Сустрэчы гэтага кансультатыўнага органу маюць рэгулярны характар. Сёння кардыналы сабраліся ў трэці раз. Папярэдняя нарада была прысвечана далейшаму разгляду ролі і місіі структур Рымскай курыі ў кантэксце новай Апостальскай канстытуцыі. Кардыналы завяршылі абмеркаванне праекту стварэння дзвюх новых ватыканскіх дыкастэрый. 4 чэрвеня Пантыфік зацвердзіў «ad experimentum» cтатут адной з іх — Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, у склад якой увойдуць, пачынаючы з 1 верасня, цяперашнія Папская рада па справах свецкіх і Папская рада па справах сям’і. Акрамя таго, падчас папярэдняга пасяджэння гаворка ішла пра крытэрыі збору інфармацыі для прызначэння новых біскупаў, у святле іх тоеснасці і пастырскай місіі; пра значэнне і ролю нунцыяў; пра эканамічныя пытанні і дзейнасць па абароне непаўналетніх. Чакаецца, што падчас трываючай нарады гаворка пойдзе пра рэформу ватыканскіх СМІ. |