Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Бэнэдыкт XVI адзначыць 65-годдзе святарства |
Дзяржава Ватыкан
|
14.06.2016 17:58 |
28 чэрвеня ў Клеменційскай зале Апостальскага палаца Ватыкана адбудзецца ўрачыстая цырымонія з нагоды 65-годдзя прэзбітэрскага пасвячэння Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI. У ёй прыме удзел Святы Айцец Францішак.
Юбіляру будзе падаравана спецыяльнае выданне аб святарстве, падрыхтаванае да гэтай гадавіны, гаворыцца ў паведамленні «Ватыканскага фонда Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI».
Будучы Пантыфік на пенсіі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 29 чэрвеня 1951 г. у катэдральным касцёле ў Фрайзінгу з рук арцыбіскупа Мюнхен-Фрайзінгскага кардынала Міхаэля фон Фаўльхабера.
Святарства — гэта не «проста функцыя», а сакрамэнт: Бог карыстаецца бедным чалавекам, каб праз яго прысутнічаць сярод людзей і дзейнічаць на іх карысць, казаў Бэнэдыкт XVI у гаміліі 11 чэрвеня 2010 г. на заканчэнне Года святарства, абвешчанага ім у 150-ю гадавіну смерці св. Яна Марыі Віянэя, апекуна ўсіх пробашчаў у свеце.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.