У дзіцячым шпіталі Ватыкана адкрылася найноўшае аддзяленне трансплантацыі касцявога мозгу |
Дзяржава Ватыкан |
16.06.2016 10:13 |
Шпіталь Bambino Gesù займае першае месца ў Еўропе па колькасці трансплантацый — ад 140 да 150 у год. Гэта чвэрць усіх трансплантацый, якія адбываюцца ў Італіі. У новым аддзяленні маленькія пацыенты змогуць атрымаць усю неабходную дапамогу, каб змагацца з цяжкімі формамі раку і наступствамі генетычных хваробаў. У Bambino Gesù дзейнічае сістэма, якая заснавана на максімальным клопаце аб здароўі пацыента — як фізічным, так і псіхічным, як індывідуальным, гэтак і сямейным. Тут лечаць дзяцей не толькі з Італіі, але і дзяцей з іншых краін. У распараджэнні дзяцей-замежнікаў ёсць культурныя пасрэднікі, якія стараюцца ва ўсім дапамагчы як хворым дзецям, так і іх бацькам. |