Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Кардынал П’етро Паралін прыбыў з візітам ва Украіну |
| Дзяржава Ватыкан |
| 16.06.2016 11:27 |
|
Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін наведае шэраг гарадоў Украіны 15-20 чэрвеня ў межах афіцыйнага візіту ва Украіну.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, Дзяржаўны Сакратар «у сувязі з сур’ёзнасцю сітуацыі» хоча «перадаць салідарнасць Папы» тым, хто церпіць ад вайны ва Украіне, незалежна ад іх веры і паходжання. Кардынал П’етро Паралін наведае Кіеў і Запарожжа, якія знаходзяцца бліжэй да зоны канфлікту.
Раней Папа Францішак заснаваў спецыяльны камітэт па размеркаванні ахвяраванняў для ўкраінцаў, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў у Данбасе. У адказ на асабісты зварот Пантыфіка 24 красавіка ў касцёлах Еўропы былі сабраны ахвяраванні для пацярпелых ад канфлікту на ўсходзе Украіны. Паводле «Интерфакс», (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


для друку
Ватыканскае радыё