Ватыкан сабраў у дапамогу жыхарам Данбаса некалькі мільёнаў еўра |
Дзяржава Ватыкан |
17.06.2016 11:00 |
«Гуманітарны праект Папы Францішка “Папа для Украіны” змяшчае некалькі мільёнаў еўра, якія ахвяравалі жыхары краін Еўропы для пацярпелых ад баявых дзеянняў на Данбасе», — паведаміў журналістам Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін, які знаходзіцца з візітам ва Украіне.
«Частку гэтых сродкаў ахвяраваў украінцам сам Папа Францішак», — распавёў кардынал. Гуманітарная дапамога Ватыкана ў выглядзе ежы, лекаў, месцаў для пражывання будзе аказана асабліва патрабуючым перасяленцам з Данбаса, жыхарам «шэрай зоны» і не кантралюемых Украінай тэрыторый Луганскай, Данецкай абласцей і распаўсюдзіцца на ўсе ўсходнія рэгіёны Украіны. Для перадачы дапамогі людзям, якія пражываюць у раёнах баявых дзеянняў, Святы Пасад спадзяецца задзейнічаць прадстаўнікоў ААН. 16 чэрвеня на сустрэчы з журналістамі ў адным з храмаў Запарожжа кардынал П’етро Паралін паведаміў аб старце праекта «Папа для Украіны». Штаб гуманітарнай місіі Ватыкана будзе знаходзіцца ў Запарожжы. Сродкі будуць размяркоўвацца пры пасрэдніцтве камітэта, які ўзначаліў мясцовы біскуп Ян Сабіла. 24 красавіка ва ўсіх касцёлах Еўропы прайшоў збор сродкаў у дапамогу ўсходу Украіны. Паводле Интерфакс (MV) |