У кастрычніку 2016 г. у Ватыкане кананізуюць пяць благаслаўлёных |
Дзяржава Ватыкан |
20.06.2016 16:25 |
У іх ліку: а. Саламон Леклерк з Кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; біскуп Мануэль Гансалес Гарсія, заснавальнік Эўхарыстычнага саюза ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэта; кс. Людовік Павоня, заснавальнік Кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. Альфонс Марыа Фуск, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр св. Яна Хрысціцеля; сястра Элізабета ад Найсвяцейшай Тройцы з Ордэна Кармэлітанак Босых. Акрамя таго падчас кансісторыя чатыры кардыналы-дыяканы былі ўзняты да ступені кардыналаў-прэзбітэраў. Гаворка ідзе пра 80-гадовага амерыканскага кардынала Уільяма Джозэфа Леваду, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі веравучэння; 81-гадовага славенскага кардынала Франца Родэ, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця; 90-гадовага італьянскага кардынала Андрэа Кардэра, архіпрэзбітэра на пенсіі базылікі св. Паўла за Мурамі і 92-гадовага французскага кардынала Альберта Вануа, былога сакратара Папскай біблійнай камісіі. Іх тытулярныя дыяконіі былі ўзняты «pro hac vice» да ступені тытулярных касцёлаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL) |