Ватыканскія Музеі распавядуць пра культуры абедзвюх Амерык на новай выстаўцы |
Дзяржава Ватыкан |
21.06.2016 12:17 |
Зараз Ватыканскія Музеі адкрываюць выстаўку, прысвечаную якраз гісторыі і культуры карэнных народаў Амерыкі. Адначасова выходзіць кніга «Амерыкі» — пра паўночную і паўднёвую часткі вялікага кантынента.
Ацтэкская карціна на рэлігійную тэму. «Большасць артэфактаў у Ватыканскім этналагічным музеі паходзіць з 1925 года, калі Папа Пій ХІ арганізоўваў выстаўку, каб пазнаёміць еўрапейцаў з іншымі культурамі. Тады Пантыфік звярнуўся да місіянераў па ўсім свеце, каб яны захоўвалі мясцовую культурную спадчыну», — распавядае гісторык і суаўтар кнігі Кацярына Айгнер. Выстаўка і аднайменная кніга пакажуць, як культуры ўвесь час змяняюцца, што адлюстроўваецца ў мастацтве народаў. Маскі, вопратка, прадметы гаспадаркі і статуі паказваюць, як продкі сучасных амерыканцаў існавалі і разумелі свет да прыняцця хрысціянства. Карціна амерыканскага мастака XIX ст. Джона Вандэрліна «Высадка Калумба» Romereports.com (АлГ) |