Кардынал Рабэр Сара прапануе святарам цэлебраваць святую Імшу тварам «на ўсход» |
Дзяржава Ватыкан |
06.07.2016 14:24 |
Кардынал, які выступаў на канферэнцыі «Sacra Liturgia» у Лондане, сказаў: «Вельмі важна, каб святары і вернікі як мага хутчэй пачалі глядзець у адным накірунку — на ўсход ці, як мінімум, да абсіды... Я прашу вас пачаць гэтую практыку пры першай жа магчымасці». «Ваша ўласнае пастырскае меркаванне павінна вызначыць час, калі і як гэта будзе магчыма, напрыклад, у першую нядзелю Адвэнту ў гэтым годзе, калі мы чакаем "Пана, які прыходзіць" і "які не спазніцца"», — сказаў іерарх. Кардынал таксама паведаміў, што Папа Францішак папрасіў яго пачаць вывучэнне «рэфармавання рэформы» — таго, як ажыццяўляліся літургічныя рэформы пасля Другога Ватыканскага Сабору. Па словах іерарха, рэформы суправаджаліся «вельмі сур'ёзнымі непаразуменнямі» з-за таго, што часам чалавека, а не Бога ставілі ў цэнтр літургіі. Кардынал таксама заклікаў прымаць святую Камунію заўсёды толькі на каленях. Catholicherald.co.uk (АлГ) |